Жизнь команды

Анкета «Крумкача» — Станіслаў Кляшчук

Адкуль родам?

З Мінска.

Як прыйшоў у футбол?

У дзяцінстве бацькі хацелі накіраваць маю энергію ў добрае рэчышча і выбралі футбол.

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Заўсёды ўяўляў сябе гульцам у вялікі футбол з добрай падтрымкай на стадыёне.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Так як з самага пачатку быў нападаючым, марыў быць як Раналду.

Любімы футбольны клуб?

У апошні час не вылучаю любімых клубаў, але раней заўзеў за Рэал Мадрыд.

Якую музыку слухаеш?

У музыцы пераваг няма, дадаю ўсё, што спадабаецца.

3 лепшых фільма ад Стаса Кляшчука

З любімых магу вылучыць серыю фільмаў па кнігах Джоан Роўлінг.

Лепшы адпачынак для цябе — гэта ...?

Лепшы адпачынак для мяне - гэта паездка на гарналыжны курорт. Усё ж такі, актыўны від адпачынку лепш за ўсё падыходзіць

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

Думаю, я досыць патрабавальны да сябе. Мая пазіцыя на поле вельмі адказная, і хочаш ты гэтага ці не, амаль заўсёды ў прапушчаных мячах ёсць дзеянні брамніка, якія маглі б перавярнуць зыход па-іншаму.

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Адзін з самых яркіх успамінаў быў узімку на Кубку Развіцця ў 2017 годзе, той антураж на матчах застанецца назаўжды ў маёй памяці.

Хто твой галоўны заўзятар?

Мой самы галоўны заўзятар - гэта мой бацька, які з самага дзяцінства падтрымлівае мяне як у працэсе трэніровачных будняў, так і на матчах.

Калі ўпершыню пачуў аб «Крумкачах»?

Аб клубе пачуў упершыню ў сувязі з выхадам у вышэйшы дывізіён.

Чаму вырашыў перайсці да нас?

Вельмі прыемна бачыць на трыбунах 12 гульца, такую падтрымку ў 1 лізе далёка не ўсюды можна ўбачыць. І вядома ж клубы з задачай заўсёды прыцягвалі футбалістаў, ніхто не хоча ісці ў клуб, які трымаецца за сваё існаванне ў тым ці іншым дывізіёне, значна прыемней мець мэту рухацца на вяршыню.

Па якім прынцыпе выбіраў нумар?

Абраў нумар па сваім узросце на момант падпiсання.

Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

Блізкасцю заўзятараў з камандай, у першую чаргу.

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Рэалізаваць сябе на поўную катушку і дапамагчы камандзе дасягнуць жаданага выніку.

Пра што марыш?

Мару, каб мае будучыя і былыя трэнеры, казалі пра мяне з гонарам.

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Хацелася б загадзя падзякаваць ім за падтрымку і пажадаць ім веры ў нас і ў тое, чым мы займаемся.

Последнее из Twitter

@dhvashchevsky Яшчэ лепей! ВАСІЛЁНАК СА СМАЛЯВІІІЧ! 🔥
Boooom!! 🔥🔥🔥🔥 31-гадовы абаронца Іван Васілёнак — футбаліст «Крумкачоў» 💥 Першую палову сезону гулец правёў у стан… https://t.co/f7z3L1qRxT
@alex_vazhnik Ой, гэта Крыс...
@alex_vazhnik https://t.co/pshMSNnHIf
Сотні варыянтаў! Дзякуй сябры! https://t.co/jvj55xXF5P

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com

Пресс-служба

Владислав Рудаков
+375 (29) 580-26-93
ur@krumkachy.com

Сергей Южик
+375 (29) 619-10-68
sj@krumkachy.com

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак
+375 (29) 114-19-77

 

   
   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by