Жизнь команды

Анкета «Крумкача» — Мікалай Зянько

Адкуль родам?

Родам з Оршы

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Мара, напэўна, больш свядомая з'явілася, калі пачаў займацца футболам. Захацеў дасягнуць многага ў спорце.

Як прыйшоў у футбол?

Трапіў у футбол са школы, калі вучыўся ў 3-ім класе. Прыйшоў трэнер на фізкультуру, папрасіў абвесці пару фішак, панабівалі мячом, пасля чаго некаторым, у тым ліку і мне, прапанаваў прыйсці ў каманду!

Любімы футбаліст дзяцінства?

Андрэй Шаўчэнка

Любімы футбольны клуб?

У дзяцінстве заўзеў за «Мілан»

3 лепшых фільма ад Мікалая Зянько

«Тры метра над узроўнем неба»

«Прэстыж»

«Таксі» усе часткі

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

Лепшы адпачынак — побач са сваёй сям'ёй!

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

На трэніроўках і гульнях імкнуся усё па максімуме рабіць. Калі нешта не атрымаецца, магу потым вельмі доўга хвалявацца і думаць, як трэба было згуляць у тым ці іншым моманце!

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Калі гуляў за ФК «Мінск», то гэта ўсё гульні Лігі Еўропы. У Малдавіі за «Мілсамі», гулялі супраць «Зімбру», атрымалася забіць пераможны гол на апошніх хвілінах. І ў Таджыкістане за ФК «Істыклол» — усе гульні кубка АФК атмасфера была вар'яцкая!

Хто твой галоўны заўзятар?

Мая сям'я, дачка — галоўная заўзятарка. Калі бачыць футбол па тэлевізары, то адразу крычыць «ГООООООЛ!» :)

Калі ўпершыню пачуў аб «Крумкачах»?

Калі «Крумкачы» выступалі ў Першай лізе і аформілі выхад у Вышэйшую лігу, тады стала цікава сачыць за гэтым праектам!

Чаму вырашыў перайсці да нас?

Каб вырашаць высокія задачы!

Па якім прынцыпе выбіраў нумар?

Узяў проста нумар, асабліва не затлумляючыся і не думаючы!

Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

Першае адрозненне, што адразу адчуў, гэта заўзятары, якія сапраўды перажываюць за каманду!

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Мэта — выхад у Вышэйшую лігу!

Пра што марыш?

Згуляць у Лізе чэмпіёнаў!

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Каб заўсёды заставаліся з намі і падтрымлівалі ў любыя моманты, а мы будзем імкнуцца не падводзіць!

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com 

   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by