Жизнь команды

Анкета «Крумкача» — Раман Гаеў

Адкуль родам?

Нарадзіўся ў Бабруйску, вырас у горадзе Рагачоў.

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Марыў стаць футбалістам.

Як прыйшоў у футбол?

Прыйшлі з сябрам, самі запісаліся да трэнера.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Паола Мальдзіні.

Любімы футбольны клуб?

Мілан.

3 лепшыя фільмы ад Рамана Гаева:

«Чалавек, які змяніў усё», «Заснавальнік», «Апантанасць».

Лепшы адпачынак для цябе гэта...?

Адпачынак у кампаніі сяброў.

Як прыйшла ідэя заняцца бізнесам (Раман Гаеў – уладальнік прадуктовай крамы)? Як цяпер ідуць справы?

Жыццё прымусіла! Зарплата была маленькая і нерэгулярныя выплаты. Таму пачаў думаць, чым заняцца па-за футболам, бо знайсці падпрацоўку з вельмі гнуткім графікам цяжка! Цяпер, як і ва ўсіх, нічога незразумела…

Футбол або бізнэс?

Футбол і бізнэс!

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

На 80%.

Хто твой галоўны заўзятар?

Сям'я.

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Сярэбраны медаль Чэмпіянату з «Дынама Мінск».

Як упершыню трапіў у «Крумкачы»?

У 2015 годзе патэлефанавалі, запрасілі прыйсці патрэніравацца ў каманду. Так і застаўся.

Самы яркі ўспамін з кар'еры за наш клуб?

«Бітва за вышку»!

Сярэбраны медаль Вышэйшай лігі або выхад у вышку з «Крумкачамі»?

Сярэбраны медаль Вышэйшай лігі.

Апішы той самы матч з «Дняпром» у лістападзе 2015 трыма словамі.

Выйшлі, перамаглі, адсвяткавалі.

Як адсвяткавалі?

Спакойна пасядзелі ў рэстарацыі ўсёй камандай ?

З «Тарпеда» – у Другую лігу (апошні клуб – «Андэрдог»). Як так атрымалася?

Трэба было 3 месяцы быць у Мінску, таму выбраў такі варыянт.

Кожны дзень ездзіў з Мінска ў Чысць на трэніроўкі (каля 60 км)?

Так, кожны дзень туды і назад.

Чаму вырашыў вярнуцца ў «Крумкачы»?

Кіраўніцтва і трэнерскі штаб выказалі жаданне пасупрацоўнічаць, таму прыняў такое рашэнне. Плюс падбіраецца дасведчаная каманда!

Па якім прынцыпе выбіраў нумар?

Заўсёды выбіраю 20 нумар, калі ён вольны!

Чаму менавіта 20?

Дзень нараджэння ?

Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

Заўзятарамі, філасофіяй клуба.

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Максімальна быць карысным камандзе.

Пра што марыш?

Хутчэй набраць гульнявую форму ?

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Будзьце заўсёды побач з камандай, для нас гэта важна!

Последнее из Twitter

На @goalsby ужо можна пачытаць апошняе інтэрв'ю з Лебай! ❤️ Вэлкоме: https://t.co/IUqG0Qn4Rr https://t.co/h0cm4U2j4B
Напісалі адзін дзень таму. За дзень ад нас сышлі два гульцы. ШТО МЫ РОБІМ НЕ ТАК?!?!? https://t.co/tVBs3VPaWg
Нападаючы Мікалай Зянько пакінуў НФК «Крумкачы» 🛫 У складзе нашай каманды ён правёў 9 матчаў і адзначыўся адным го… https://t.co/SLNl9FjSOR
Глядзім табліцу па выніках туру 🤕 https://t.co/Eqa7v5tbMM
Распачынаем дзень з агляду мінулага матчу! Самыя цяжкія 9 хвілін у вашым жыцці https://t.co/7s3QWksp0a

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com

Пресс-служба

Владислав Рудаков
+375 (29) 580-26-93
ur@krumkachy.com

Сергей Южик
+375 (29) 619-10-68
sj@krumkachy.com

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак
+375 (29) 114-19-77

 

   
   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by