Жизнь команды

Анкета «Крумкача» — Крысціян Інтсоен

Адкуль родам?

Я родам з Камеруна.

Як трапіў у Беларусь?

Старэйшы брат распавёў мне пра Беларусь, патлумачыў, што гэта добрая краіна, у якой я мог бы працягнуць вучобу і прагрэсаваць у футболе. Пра гэта мне казаў і Кікі Габі.

Першае ўражанне ад Беларусі?

Гэта добрая краіна, толькі тут холадна :)

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Як і большасць афрыканцаў, я марыў стаць вялікім футбалістам.

Як прыйшоў у футбол?

Мой бацька быў настаўнікам фізкультуры, а ў дзяцінстве ён гуляў у футбол. Таму мне было няцяжка пачаць трэніравацца. Але мая мама не хацела нічога чуць пра футбол, для яе была важная толькі мая вучоба.

Дзе ты трэніраваўся?

Усё пачалося на вуліцы з сябрамі. Праз некалькі год я здаў тэсты ў спартыўнай акадэміі «Каджы», дзе атрымаў сапраўдную футбольную адукацыю.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Нікаля Нкулу і Серхіа Рамас.

Любімы футбольны клуб?

«Рэал Мадрыд».

Якую музыку слухаеш?

На самой справе, слухаю музыку практычна любога стылю, ад амерыканскага рэпу да афрыканскай, а часам і рускай музыкі: Ягор Крыд, HammAli & Navai і г.д. Пачаў слухаць музыку на рускай мове з тых часоў, як трохі пажыў ў Пінску.

3 лепшыя фільмы ад Крысціяна Інтсоена:

«Пісьменнікі свабоды», «Я-чацвёрты», «Вялікі ураўняльнік».

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

Быць з сям'ёй.

Хто твой галоўны заўзятар?

Мой бацька – мой самы вялікі прыхільнік.

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

Я не патрабавальны.

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Перамога маёй каманды над камандай майго бацькі. Быў тады вельмі шчаслівы, а яшчэ бацька пачаў у мяне верыць па-сапраўднаму.

Калі ўпершыню пачуў пра «Крумкачоў»?

Праз некаторы час пасля прыезду ў Беларусь.

Чаму вырашыў перайсці да нас?

Чуў, што «Крумкачы» – легендарная каманда, таму мне захацелася выступаць за яе.

Па якім прынцыпе выбіраў нумар?

Для мяне нумар не мае значэння. Але з дзяцінства мне падабаўся нумар 3, таму што я каталік і веру ў Святую Тройцу. Але, на самой справе, гэта проста дзіцячыя думкі :)

Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

З першага дня адчуў цёплы прыём, ніякай дыскрымінацыі. У распранальні вельмі крутая атмасфера, якую ствараюць таварышы па камандзе, трэнер і ўвесь персанал, ён цудоўны. Таксама ў клуба класныя заўзятары.

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Мая мэта – вывесці клуб на самы высокі ўзровень.

Пра што марыш?

Мару пра выдатную кар'еру.

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Хачу радаваць вас прыгожым камандным футболам і перамогамі!

Последнее из Twitter

@be_pacific У нас там сабраны лепшыя людзі краіны, таму мы ім давяраем 😍
@be_pacific У чаціку заўзятараў кажуць, што топчык 🤔
@nasa_niva Нешта ўспомніўся кавёр ☺️
@prychynets Складана...

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com

Пресс-служба

Владислав Рудаков
+375 (29) 580-26-93
ur@krumkachy.com

Сергей Южик
+375 (29) 619-10-68
sj@krumkachy.com

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак
+375 (29) 114-19-77

 

   
   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by