Адкуль родам?
Мінск.
Кім марыў стаць у дзяцінстве?
Вядома ж футбалістам :)
Як прыйшоў у футбол?
Папрасіў бацькоў адвесці мяне на футбол, таму што з дзяцінства вельмі падабаўся гэты від спорту.
Чаму стаў менавіта галкіперам?
Гадоў да 9 быў нападаючым. Потым прыйшоў новы трэнер і вырашыў мяне паспрабаваць у браме, напэўна, з-за антрапаметрычных дадзеных.
Любімы футбаліст дзяцінства?
Буфон.
Любімы футбольны клуб?
«Манчэстар Сіці».
Якую музыку слухаеш?
Вельмі розную, але ў асноўным, замежную.
3 лепшыя фільмы ад Івана Санько:
«Законапаслухмяны грамадзянін», «Уладар пярсцёнкаў», «Троя».
Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?
Люблю адпачываць дома, глядзець фільмы і піць гарбатку.
Хто твой галоўны заўзятар?
Мае родныя і блізкія.
Наколькі ты патрабавальны да сябе?
Імкнуся быць максімальна патрабаваць ад сябе самога, інакш нічога не дамагчыся.
Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?
Дзіцячая радасць: пасля перамогі на турніры ў Вільні атрымаў усе магчымыя медалі і на зваротнай дарозе заснуў у абдымку з кубкам :)
Калі ўпершыню пачуў аб «Крумкачах»?
Шчыра кажучы, не памятаю, ужо даўно сачыў за камандай.
Чаму вырашыў перайсці да нас?
Добрая каманда і класны калектыў, ёсць задачы на сезон.
Па якім прынцыпе выбіраў нумар?
Заўсёды браў першы нумар, ён надае ўпэўненасць. Так атрымалася, што зараз гэты нумар быў вольны, вось і ўзяў яго.
Ты дэбютаваў за «Крумкачоў» у матчы са «Спутнікам». Якія ўражанні ад той гульні?
Вельмі добрыя. Лічу, што каманда правяла выдатны матч, перамаглі 3-1. На поле адчуваў сябе ўпэўнена, але трошкі прысутнічала хваляванне, не без гэтага.
Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?
Назвай і заўзятарамі!
Якую мэту паставіў на сезон?
Дапамагчы камандзе ўсім, чым змагу, выйсці ў Вышэйшую лігу і згуляць як мага больш сухіх матчаў.
Пра што марыш?
Мару гуляць у «Ман Сіці», марыць ніхто не забараняе :)
Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?
Хачу сказаць, што мы будзем старацца з усіх сіл радаваць іх сваімі перамогамі, а ад іх будзем чакаць максімальнай падтрымкі.