Жизнь команды

Анкета «Крумкача» — Iван Васiлёнак

Адкуль родам?

Вёска Слабада, Смалявіцкі р-н.

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Касманаўтам :)

Як прыйшоў у футбол?

Сябар прывёў на трэніроўку, спадабалася.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Карлес Пуёль.

Любімы футбольны клуб?

«Спартак» Масква.

Любімы фільм?

«Джэнтльмены ўдачы».

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

Выбрацца на прыроду.

Хто твой галоўны заўзятар?

Родныя (асабліва старэйшая дачка) і сябры.

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

Вельмі патрабавальны, часам нават залішне.

Пра што марыш?

Пабудаваць дом ля возера.

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Два выхады ў вышку са «Смалявічамі».

Як для цябе прайшла першая палова сезону-2020?

Неадназначна. Пачатак прапусціў з-за траўмы. Набраў кандыцыі, пачалі набіраць ачкі, а потым давялося пакінуць каманду.

Вялікую частку кар'еры ты правёў у родных «Смалявічах». Сумна было сыходзіць?

Сумна, што клуб стаў, па сутнасці, нікому не патрэбны, акрамя гульцоў і трэнераў.

Былі прапановы з Вышэйшай лігі?

Былі.

Калі ўпершыню пачуў пра «Крумкачоў»?

Калі «Крумкі» выходзілі ў Вышэйшую лігу.

Чаму вырашыў перайсці менавіта да нас?

Высокія задачы, атмасфера на хатніх матчах, зацікаўленасць ува мне.

Ты ўжо два разы выходзіў у Вышэйшую лігу. Хочаш аформіць хет-трык? :)

Тры разы! Хачу аформіць покер :)

Сачыў за выступленнямі каманды ў гэтым сезоне?

Глядзеў агляды і вынікі.

Як табе атмасфера ў клубе, трэніроўкі?

Усё выдатна!

Ужо знаёмы з кім-небудзь з хлопцаў?

З многімі знаёмы.

Абраў гульнявы нумар? Калі так — па якім прынцыпе?

Нумар 13. Быў вольны. Ну і Дзіма Лебедзеў назабиваў пад ім, фартовы можа :)

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Прыходзьце на футбол! Мы будзем старацца радаваць вас добрай гульнёй і вынікам!

 

Последнее из Twitter

Руслан Лісаковіч — лепшы гулец матчу #НафтанКрумкачы па версіі заўзятараў! 🔥 Самы малады футбаліст у камандзе вель… https://t.co/BKr7HFIqjk
Проста Ваня Верас падтрымлівае каманду на сектары! Проста Ваня Верас найтопавейшы чалавек 😍 https://t.co/9gXuVgamyf
Калі каманда і заўзятары разам! https://t.co/AOPF1Xoarf
@LeoHoenig @rukhbrest @Krumkachy_eng Unbelievable match ☺️

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com

Пресс-служба

Владислав Рудаков
+375 (29) 580-26-93
ur@krumkachy.com

Сергей Южик
+375 (29) 619-10-68
sj@krumkachy.com

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак
+375 (29) 114-19-77

 

 
   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by