Жизнь команды

Анкета "Крумкача" — Іван Верас

Адкуль родам?

Менск.

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Ніколі не мог адказаць на гэтае пытанне :).

Як прыйшоў у футбол?

Калі мне было дзесяць гадоў, вырашыў, што хачу займацца футболам, так як увесь час з раніцы да вечара праводзіў на стадыёне з мячом. На той час я чамусьці ведаў у Мінску толькі адно месца, дзе гуляюць у футбол — футбольны манеж, таму сеў у аўтобус і паехаў туды. Па прыездзе падыходзіў да ўсіх трэнераў і казаў, што хачу запісацца на заняткі, так мяне і ўзялі ў каманду ФК «Мінск» 1997 нараджэння.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Дыдзье Драгба.

Любімы футбольны клуб?

«Чэлсі».

Якую музыку слухаеш?

Амаль любую, падабаецца шансон і песні 80-90х гадоў.

3 лепшых фільма ад Івана Вераса:

«Троя», «Легенда №17», «Ілюзія падману».

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

Пасядзець дзе-небудзь у вадаёма з вудай і пабыць сам-насам з прыродай. Гэта вельмі дапамагае адцягнуцца ад усіх праблем.

Хто твой галоўны заўзятар?

Безумоўна, гэта мая сям'я!

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

Не скажу, што вельмі патрабавальны да сябе. Але часам заводжуся і даю сабе ўстаноўку, калі чагосьці захацеў — дамагчыся гэтага любым коштам!

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Калі я забіваю галы і каманда выйграе.

Ты паспеў пагуляць у розных клубах: «Чысць» і «Граніт» у першай лізе, «Смалявічы» у вышцы, «Белшына» у вышцы і першай лізе. Дзе было больш атмасферна?

Ва ўсіх клубах, дзе мне даводзілася граць, былі як станоўчыя моманты і эмоцыі, так і адмоўныя. Але больш за ўсё, напэўна, варта адзначыць «Граніт» — цудоўны калектыў і выдатнае кіраўніцтва. Бывае так, што ў камандзе складаецца атмасфера, калі ўсё задавальняе і ты атрымліваеш велізарнае задавальненне. Менавіта так і было ў мяне ў «Граніце». Таму, напэўна, для мяне асабіста гэта быў самы паспяховы сезон на дадзены момант.

Калі ўпершыню пачуў пра «Крумкачоў»?

У канцы 2015 года, калі клуб выйшаў у вышэйшую лігу. Тады вакол гэтай каманды быў велізарны шум.

Чаму вырашыў перайсці да нас?

Вялікую ролю адыграла тое, што я даволі даўно ведаю Сяргея Казіміравіча Кузьмініча і мне даводзілася з ім працаваць. Спадзяюся, Казіміравіч не прачытае гэты артыкул :). Але скажу, што гэта вельмі моцны трэнер, у поспеху якога нават не сумняваюся. Вельмі хочацца яму пастарацца дапамагчы, бо мы робім агульную справу. А працаваць з Казіміравічам — адно задавальненне!

Па якім прынцыпе выбіраў нумар?

10-ы нумар аказаўся заняты, былі вольныя 77 і 9. Вырашыў спыніцца на 9.

Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

У першую чаргу «Крумкачы» адрозніваюцца сваімі заўзятарамі. Мне здаецца, іншым клубам варта звярнуць на гэта ўвагу.

Якую мэту паставіў на другі круг чэмпіянату?

Адназначна — выканаць пастаўленую задачу, выйсці ў вышэйшую лігу. Мару пра тое, каб максімальна ў гэтым дапамагчы камандзе.

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Хацеў бы перадаць, каб яны заставаліся такімі ж прыгажунамі, і падтрымлівалі сваю каманду ў любой сітуацыі! Гэта самае галоўнае. А мы, футбалісты, будзем старацца іх не хваляваць :).

Контакты

   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by