Жизнь команды

Анкета «Крумкача» — Пётр Згурскі

Адкуль родам?

Родам з горада Добруш.

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Марыў стаць футбалістам з самага дзяцінства.

Як прыйшоў у футбол?

Бацька запісаў у секцыю.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Заўсёды назіраў за гульнёй Левандоўскага.

Любімы футбольны клуб?

З самага дзяцінства за «Барселону».

3 лепшыя фільмы ад Пятра Згурскага

«Наркоз», «Ford супраць Ferrari», «Джокер».

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

На моры з сям'ёй.

Хто твой галоўны заўзятар?

Мае блізкія.

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

Калі чагосьці хочаш дасягнуць, трэба быць максімальна патрабавальным да сябе самога. Гэтага прынцыпу я і стараюся прытрымлівацца.

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

3 гады, праведзеныя ў акадэміі «РДВАР» у Мінску. Незабыўны час.

Калі ўпершыню пачуў пра «Крумкачоў»?

Пра каманду пачуў, калі вы выступалі ў Вышэйшай лізе. З таго моманту і пачаў назіраць за камандай.

Як з'явіўся варыянт арэнды ў нашым клубе?

Запрасілі на прагляд, не раздумваючы адразу паехаў.

Чаму цябе так прывабіла гэтая прапанова?

У камандзе падабраны моцны калектыў, лічу, што тут можна паказаць добрыя вынікі: як камандныя, так і індывідуальныя.

Нумар выбраў? Калі так, то чаму менавіта гэты?

Так, 81. Проста неяк даспадобы прыйшоўся гэты нумар.

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Дапамагчы камандзе з пастаўленымі задачамі.

Пра што марыш?

Гуляць у Еўропе.

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Хачу сказаць, што кожная гульня будзе як апошняя! Прыходзьце і падтрымлівайце нас!

Последнее из Twitter

@MartynenkoAnton Ой, з жахлівага можам параіць наш сённяшні матч, але лепш глянь Дом, які пабудаваў Джэк
Вы неверагодныя ♥️ Дзякуй кожнаму! Абдымаем 🙌 https://t.co/uQRT9UTRlJ
@Klirik_7 Дзякуй ❤️
😥 Саступаем "Лакаматыву" сёння.... https://t.co/8S8j4nOTrC
Канец першага тайма, 0:2. Мы пабеглі за гарачай гарбатай

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com

Коммерческий директор

Юрий Турейко
+375 (29) 666-60-43
yt@krumkachy.com

Менеджер по развитию

Инна Лось
+375 (29) 817-82-10
il@krumkachy.com

Пресс-секретарь

Сергей Азаркевич 
+375 (29) 278-38-81  
sa@krumkachy.com

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак 
+375 (29) 114-19-77

 
   

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by