Новости

З дзяцінства за “Крумкачы” – замаўляй свой абанемент на сезон-2024 абсалютна бясплатна!

З дзяцінства за “Крумкачы” – замаўляй свой абанемент на сезон-2024 абсалютна бясплатна!

 

Некалькі гадзін таму была прэзентаваная лінейка абанементаў на гэты сезон, а зараз мы хочам падзяліцца яшчэ адной цікавосткай гэтага сезона. НФК “Крумкачы” заўжды быў неабыякавым да самых маладых заўзятараў нашай каманды, таму сёння “Крумкачы” абвяшчаюць пра запуск адмысловых дзіцячых абанементаў на сезон-2024.

Калі ты яшчэ наведваеш дзіцячы садок ці ходзіш у школу і пры гэтым з самага дзяцінства заўзееш за “Крумкачы”, то запаўняй форму сам па спасылцы ці папрасі дапамагчы бацькоў – і замаўляй свой, абсалютна бясплатны абанемент “Дзіцячы”. З такім абанементам наведваць гульні роднай каманды будзе нашмат прыемней!

Чыя ж выява магла б упрыгожыць першы ў гісторыі “Крумкачоў” дзіцячы абанемент? Безумоўна, гэта добра вядомая ўсім Крумка, якая будзе чакаць цябе ў свае абдымкі на кожным дамашнім матчы нашай каманды.

Колькасць такіх абанементаў абмежаваная, таму пераходзь па спасылцы хутчэй, замаўляй і забірай свой “абік” самастойна на любым дамашнім матчы “Крумкачоў”!

Контакты

   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by