Абонементы

Новыя абанементы «Крумкачоў» на сезон-2025!

На картках заўзятараў, як і на форму, мы памясцілі выцінанку. Гэты элемент адлюстроўвае Беларусь і беларускі лад жыцця: прыроду, гісторыю, міфалогію, звычаі і шмат іншага.

Набыць абанементы можна ў дзень матча ў намёце з атрыбутыкай. А калі вы хочаце зрабіць гэта раней, можна звязацца з нашым дырэктарам Алегам Давідовічам па нумары +375 29 618 0980, ці ў Telegram.

Знаёмімся з коштамі і функцыяналам абанементаў:

СТАНДАРТНЫ

Кошт: 70 рублёў.

  • Наведванне ўсіх дамашніх матчаў клуба;
  • Зніжка на дадатковыя квіткі (вырашыце запрасіць на матч сяброў — зможаце набыць два дадатковыя квіткі па цане аднаго);
  • Пашпарт заўзятара (атрымлівайце падарункі за наведванне матчаў);
  • Зніжка ў фан-шопе 5%;
  • Удзел у конкурсах выключна для ўладальнікаў абанементаў з унікальнымі прызамі;
  • Падарункі за кантэнт (выкладвайце ў сацсеткі відэа, як заўзееце за «Крумкачы», і атрымлівайце падарункі за кожныя 100 тысяч праглядаў вашага відэа ці фота).

САЦЫЯЛЬНЫ

Для каго: дзеці 16-18 гадоў, студэнты, пенсіянеры, ветэраны ВАВ, інваліды I і II груп, ліквідатары ЧАЭС.

Кошт: 50 рублёў

  • Напаўненне такое ж, як і ў стандартнага абанемента.


ПАЛЕПШАНЫ

Кошт: 150 рублёў.

Напаўненне, як у стандартнага абанемента, а таксама:

  • Зніжка ў фан-шопе 10%;
  • Віншаванне з днём народзінаў і яшчэ аднім святам (на выбар) ад гульцоў і трэнераў клуба;
  • Скрынка заўзятара (шалік);
  • Дастаўка абанемента гульцом, трэнерам ці дырэктарам клуба да атрымальніка.


VIP

Кошт: 800 рублёў.

Напаўненне, як у палепшанага абанемента, а таксама:

  • Зніжка ў фан-шопе 25%;
  • Скрынка заўзятара (шалік+майка);
  • Удзел у 3 трэніроўках каманды;
  • Наведванне аднаго каманднага мерапрыемства (цімбілдынг, закрыццё сезона і інш.).
  • 1 бясплатная паездка ў аўтобусе разам з камандай на выязны матч;
  • Удзел у стварэнні плэй-ліста, які будзе граць на стадыёне.

ВІРТУАЛЬНЫ

Для каго: для тых, хто фізічна не можа прысутнічаць на нашых матчах.

Кошт: 50 рублёў.

  • Адзначым, што абанемент не дазваляе бясплатна наведваць хатнія матчы.
  • Бясплатныя квіткі на працягу сезона — 7 штук.
  • Зніжка ў фан-шопе 5% + бясплатная дастаўка па Беларусі.
  • Удзел у конкурсах выключна для ўладальнікаў абанементаў з унікальнымі прызамі;
  • Падарункі за кантэнт (выкладвайце ў сацсеткі відэа, як заўзееце за «Крумкачы», і атрымлівайце падарункі за кожныя 100 тысяч праглядаў вашага відэа ці фота).
  • Віншаванне з днём народзінаў і яшчэ аднім святам (на выбар) ад гульцоў і трэнераў клуба;
  • Digital-пашпарт заўзятара (атрымлівайце падарункі за прагляды нашых трансляцый).

ЖДЕМ ВАС НА МАТЧAХ!

Контакты

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by