Стартаваў продаж абанементаў на хатнія матчы "Крумкачоў".
Віды абанементаў:
СТАНДАРТ (бардо)
60 р.
— Наведванне ўсіх дамашніх матчаў клуба;
— Зніжка ў фан-шопе 5%;
— Зніжка на дадатковыя квіткі (купляйце два дадатковыя квіткі па цане аднаго);
ПЛЮС (чорны)
150 р.
— Наведванне ўсіх дамашніх матчаў клуба;
— Зніжка ў фан-шопе 10%;
— Зніжка на дадатковыя квіткі (купляй два дадатковыя квіткі па цане аднаго);
— Віншаванне з днём народзінаў і яшчэ аднім святам (на выбар) на табло падчас дамашняга матча;
— Клубны шалік сезона-2026;
— Магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці дыктара, каментатара ці нават Крумкі на адным з матчаў каманды.
VIP (белы)
500 р.
— Наведванне ўсіх дамашніх матчаў клуба ў VIP-ложы;
— Зніжка ў фан-шопе 20%;
— Зніжка на дадатковыя квіткі (купляй два дадатковыя квіткі па цане аднаго);
— Віншаванне з днём народзінаў і яшчэ аднім святам (на выбар) на табло падчас дамашняга матча;
— Клубны шалік сезона-2026;
— Гульнявая форма сезона-2026 з нанясеннем нумара і прозвішча;
— Магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці дыктара, каментатара ці нават Крумкі на адным з матчаў каманды;
— Удзел у адной трэніроўцы каманды;
— Наведванне аднаго каманднага мерапрыемства (цімбілдынг, закрыццё сезона і інш.);
— Адна бясплатная паездка ў аўтобусе разам з камандай на выязны матч;
— Ваш плэйліст у перапынку дамашняга матча.
Купіць абанементы можна за наяўны і безнаяўны разлік у фан-шопе "Крумкачоў", які працуе на хатніх гульнях клуба.