Новости

Неўзабаве распачнецца адзінаццаты сезон у гісторыі “Крумкачоў”, а гэта значыць, што надышоў час прэзентаваць вашай увазе сезонныя абанементы. 10 год клубнай гісторыі – сур’ёзны тэрмін, за які было перажыта шмат. Мы ўпэўнены, што ў пераважнай большасці гэта былі цёплыя пачуцці ў дачыненні да клуба, якія надоўга ці нават назаўжды застануцца ў вашай і нашай памяці. Мы ж захацелі зафіксаваць гэтыя найлепшыя пачуцці ў лінейцы абанементаў на сезон 2024 года. Сама назва нашай незвычайнай каманды падказала тры ўзроўні вашых сімпатый да клуба, якія мы паспрбавалі выдзяліць – КРУМілаванне, КАханне і ЧЫстае каханне.

Празрысты дызайн абанементаў гэтага года – спроба зрабіць нешта такое ж лёгкае і прыемнае воку як, напрыклад, перамога над мінскім “Тарпеда” летась. Таксама празрысты дызайн мусіць нагадаць, што наш клуб заўжды адкрыты – для заўзятараў, для новых ідэй і для новага досведу, які, безумоўна, чакае нас наперадзе!

Адразу заўважым, што калі вы наведаеце мінімум 80% дамашніх матчаў клуба па абанеменце любога ўзроўня, то ў наступным сезоне вы атрымаеце зніжку ў памеры 25% на абсалютна любы клубны абанемент. Цікавая прапанова, праўда?

Цяпер жа давайце разбірацца, што ж будзе ў сябе ўключаць кожны з гэтых абанементаў?

“КРУМІЛАВАННЕ”: КОШТ ГЭТАГА АБАНЕМЕНТА СКЛАДЗЕ 60 РУБЛЁЎ.

Вядома, такі абанемент дасць вам магчымасць наведаць усе дамашнія матчы каманды як у рамках чэмпіянату, гэтак і ў рамках Кубка Беларусі. Але ж які заўзятар без клубнай атрыбутыкі? Менавіта па гэтай прычыне мы ўключылі ў гэты абанемент прыемны бонус у выглядзе 5% зніжкі на арыгінальны клубны “мерч”.

“КАХАННЕ”: КОШТ ГЭТАГА АБАНЕМЕНТА СКЛАДЗЕ 200 РУБЛЁЎ.

Акрамя наведвання ўсіх дамашніх матчаў чэмпіянату і кубка з абанементам “КАханне” вы таксама займееце 10% зніжку на клубную атрыбутыку. Але ж што тут яшчэ унікальнага і цікавага? Вы атрымаеце так званую “скрынку заўзятара” з сезонным шалікам, каб матляць ім ва ўсе бакі на трыбунах пасля першага гола Росціка Серага. Падтрымліваць каманду трэба не толькі дома, але і на выязных матчах, таму гэты абанемент дасць вам магчымасць бясплатна з’ездзіць на выправу ў аўтобусе з заўзятарамі. Калі марылі правесці трэніроўку разам з камандай, то гэтая опцыя таксама ўключаная ў абанемент “КАханне”. Рэдкі заўзятар не наведваў знакаміты Злёт Крумкачоў, а з “каханым” абанементам вы зможаце згуляць у складзе каманды клуба і праявіць сябе. Ну і яшчэ адзін аргумент на карысць такога абанемента: вы зможаце аднойчы абраць сабе і выканаць любую ролю ў дзень матча – дыктар, каментатар, маскот ці нават аператар трансляцыі – паспрабуй сябе ў новай ролі з абанементам “КАханне”!

“ЧЫСТАЕ КАХАННЕ”: КОШТ ГЭТАГА АБАНЕМЕНТА СКЛАДЗЕ 800 РУБЛЁЎ.

Наведванне ўсіх дамашніх матчаў каманды, зніжка на клубную атрыбутыку ў памеры ажно 15%, “скрынка заўзятара” з сезонным шалікам і гульнявой майкай і магчымасць бясплатна з’ездзіць на выправу ў заўзятарскім ці футбалісцкім аўтобусе – неблагая прапанова для старту, але давайце разбірацца далей з абанементам найвышэйшага ўзроўня – “ЧЫстае каханне”.

Што ж асаблівага прапаноўвае гэты абанемент? Вы будзеце запрошаныя на абсалютна любое клубнае мерапрыемства: цімбылдынг, Злёт Крумкачоў ці, напрыклад, вячэра на закрыцці сезона разам з камандай – карацей, вы будзеце жаданым госцем на кожным клубным мерапрыемстве!

Прызнайцеся, што ў вас дакладна часам бываюць сітуацыі, калі хочацца выпіць напой пасля дрыблінга Януша Ладуцькі ці закусіць гол любімай каманды, але сысці з трыбуны няма ніякай магчымасці і жадання? На кожным дамашнім матчы ў уладальнікаў абанемента “ЧЫстае каханне” будзе шыкоўная магчымасць скарыстацца бонусам ад нашага партнёра і атрымаць напой і заедку проста на вашае месца на трыбуне – і ўсё гэта без аніякіх чэргаў проста пры дапамозе звычайнага паведамлення ў мэсэнджар. Смачная прапанова, хіба не?

Любіце клуб, выбірайце свой абанемент і пабачымся на трыбунах РЦАР БДУ ўжо зусім хутка!

РАЗАМ ЗМОЖАМ ПЕРАМАГЧЫ!

КУПИТЬ АБОНЕМЕНТ МОЖНО НА СТАДИОНЕ В ПАЛАТКЕ С АТРИБУТИКОЙ ИЛИ ЧЕРЕЗ ИНТЕРНЕТ.

Купить билеты и абонементы сейчас можно в два клика!

  1. Скачайте приложение «Оплати» в AppStore, PlayMarket, AppGallery и зарегиcтрируйтесь.
  2. Пополните электронный кошелек ЧЕРЕЗ ЕРИП с карты любого банка РБ без комиссии.
  3. Зайдите в «Оплати», дальше – раздел «Парки и активный отдых» – дальше «Спорт и фитнес » – НФК «Крумкачы».
  4. Купите билет или абонемент и получите манибэк 5% на свой кошелек с услугой «Премиум».
    Подробнее https://www.o-plati.by/premium

Также на стадионе вы сможете найти QR, который сразу ведет в нужный раздел!

 

ЖДЕМ ВАС НА МАТЧAХ!

 

Сегодня, 3 апреля, в Доме футбола прошла жеребьевка Второй лиги сезона 2024 года. "Крумкачы" сыграют в группе "Север" с БГУ (Минск), Минск-2, Unixlabs (Минск), Горки, Газовик (Витебск), Витебск-2, Полоцк, Нафтан-2, Миоры, Сморгонь-2.


В первом туре "Крумкачы" примут "Нафтан-Новополоцк-2", во втором туре - сыграем на выезде с "Витебск-2".

Полный календарь чемпионата появится позже.

Расписание 1 тура

Крумкачы - Нафтан-Новополоцк-2

Сморгонь-2 - Минск-2

Газовик - Полоцк

 БГУ - Unixlabs

Горки - Миоры

Витебск-2 пропускает тур

 

Расписание 2 тура

 

Unixlabs - Сморгонь-2

Миоры - БГУ

Полоцк-2019 - Горки

Нафтан-Новополоцк-2 - Газовик

Витебск-2 - Крумкачы

Минск-2 пропускает тур

  

Пресс-служба НФК "Крумкачы"

Контакты

   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by