«Крумкачы» пачынаюць продаж абанементаў.
Шаноўныя сябры, заўзятары!
Нягледзячы на ўсе складанасці, мы пачынаем новы сезон. Усё гэта стала магчыма толькі дзякуючы вашым паведамленнямі і вашай падтрымцы! Мы спадзяемся, што будзем і далей крочыць разам па футбольным шляху. Разам зможам перамагчы!
Квіток на хатні матч «Крумкачоў» у гэтым годзе будзе каштаваць 3 беларускія рублі, а для дзяцей да 14 год — уваход вольны.
Мы прапануем вам магчымасць набыць абанемент за 35 рублёў або абанемент + магчымасць згуляць за каманду заўзятараў супраць асноўнага склада «Крумкачоў» у таварыскай гульні — за 60 рублёў. Абанемент — гэта ўваход на 14 хатніх гульняў у Другой лізе ды на хатнія гульні Кубка Беларусі з нашым удзелам у 2018 годзе.
Каб зрабіць замову, скарыстайцеся формай па спасылцы і мы звяжамся з вамі ў хуткі час.
Уладальнікі абанементаў мінулага сезона могуць скарыстацца зніжкай памерам у 5 рублёў.
Пабачымся на футболе!













