Новости

Куфар стаў партнёрам клуба «Крумкачы»

Адзін з буйнейшых і найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў Куфар і футбольны клуб «Крумкачы» абвесцілі пра афіцыйнае партнёрства.

Футбольны клуб «Крумкачы» афіцыйна абвесціў пра падпісанне спонсарскага кантракта з інтэрнэт-рэсурсам Kufar (www.kufar.by – уваходзіць у топ-3 самых наведвальных беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў).

Перамовы пра магчымасць супрацы паміж ФК «Крумкачы» і Куфарам пачаліся яшчэ ў снежні. Увесь гэты час узгадняліся дэталі дамовы, супольная дзейнасць і актыўнасць у сезоне, які зусім хутка стартуе. Сярод іх будуць акцыі, конкурсы і аўкцыёны на рэсурсе www.kufar.by, а таксама іншыя цікавыя рашэнні ў сферы спартовага маркетынгу.

«На нашую думку, «Крумкачы»  гэта ўнікальны шанец для нас, футбольных заўзятараў, убачыць у Вышэйшай лізе Беларусі па-сапраўднаму народную каманду. І мы як народны праект Беларусі лічым неабходным падтрымаць гэты праект, даць яму магчымасць расці і развівацца.

Мы разлічваем, што «Крумкачы» зробяцца першым праектам, які будзе рабіць усё, каб вярнуць заўзятараў на стадыён, прытым вярнуць іх разам з жонкамі, дзецьмі і ўнукамі. Мы выдатна разумеем, што да футбольнага клуба «Крумкачы» сёлета будзе прыкаваная пільная ўвага не толькі аматараў спорту, але нават тых, хто не мае ўяўлення пра то, што такое футбол. Нават тыя, хто не сочыць за беларускiм футболам, ведаюць гісторыю простых хлопцаў, якія за свае грошы стварылі футбольны клуб, які за паўтара гады прайшоў шлях ад Другой да Вышэйшай лігі Чэмпіянату Беларусі. Нават хатніх гаспадынь цікавіць гэтая гісторыя беларускай «Папялушкі», і гэта не можа не цешыць.

Мы чакаем, што ў 2016 годзе «Крумкачы» зробяцца самым прыкметным спартовым праектам у Беларусі. І мы разам прыкладзем усе намаганні, каб нашыя спадзяванні спраўдзіліся»,  адзначыў Ілля Жукавец, дырэктар па маркетынгу інтэрнэт-рэсурса Куфар.

«Падпісанне гэтага кантракта  важная падзея для нашага клубу. Дамова з такім сур'ёзным партнёрам, як Куфар адчыняе перад намі новыя магчымасці, і тым самым мы яшчэ больш умацоўваем свае пазіцыі і крок за крокам рухаемся да пастаўленай мэты – перамагаць у кожным матчы. «Куфар» імкліва стаў адным з самых буйных гульцоў на рынку Інтэрнэт, а «Крумкачы» як ніводны іншы клуб ведае, наколькі важна ўзаемадзейнічаць са сваімі заўзятарамі не толькі на полі, але і ў сеціве. Мае адбыцца вялікі шлях, і мы вельмі задаволеныя, што гэты шлях мы будзем праходзіць разам з Куфарам»,  заявіў старшыня кіраўніцтва футбольнага клубу «Крумкачы» Дзяніс Шунто.

Контакты

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by