Адкуль родам?
Горад Санкт-Пецярбург.
Кім марыў стаць у дзяцінстве?
Толькі футбалістам.
Як прыйшоў у футбол?
Пайшлі з сябрамі ў секцыю футбола. Першая была побач з хатай, называлася «Кіравец». Потым перайшоў у вядомую ДзЮСШ «Змена» (зараз — акадэмія ФК «Зяніт».
Любімы футбаліст дзяцінства?
У дзяцінстве быў Зыдан. Зараз — Месі, вядома.
Любімы футбольны клуб?
Барселона. Апошнія 10 гадоў падабалася іх гульня.
Якую музыку слухаеш?
Любую.
3 лепшых фільма ад Філіпа Рудзіка:
«Жыццё цудоўнае», «Зялёная міля», «Адзін дома 2».
Лепшы адпачынак для цябе гэта...?
Шашлыкі.
Наколькі ты патрабавальны да сябе?
Усё ўбачыце, заўзятараў не падманеш :)
Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?
Ліга чэмпіёнаў. БАТЭ-Барса 0:5…
Хто твой галоўны заўзятар?
Цесць Сяргей. Але не факт, што ён будзе на матчах, бо жыве ў Наваполацку. Але на матч з Нафтанам прыйдзе, напэўна.
Калі ўпершыню пачуў аб «Крумкачах»?
Як толькі выйшлі ў Вышэйшую лігу.
Чаму вырашыў перайсці да нас?
Зацікаўленасць галоўнага трэнера, які працаваў з Кубаравым. Задачы, пастаўленыя на сезон. Хатні стадыён. І горад Мінск.
Па якім прынцыпе выбіраў нумар?
Далі вольны.
Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?
Назвай :)
Якую мэту паставіў на сезон?
Толькі трапленне ў Вышэйшую лігу!
Пра што марыш?
Даўжэй пагуляць
Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?
Прыходзьце, падтрымлівайце. Часам можаце і напхаць (па справе), а мы ўсе будзем старацца радаваць прыгожай гульнёй і пастаўленай задачай. Усім поспехаў, да хуткіх сустрэч!













