Сябры, у апошні час футбол для ўсіх нас адышоў на другі план. У нашай краіне адбываюцца жахлівыя і недапушчальныя падзеі. "НФК Крумкачы" выступае супраць гвалту і бязмежжа з любога боку.
Апамятайцеся — усе мы суайчыннікі і грамадзяне адной прыгожай краіны. І кім мы бы ні былі, якія ролі не выконвалі — заўсёды трэба памятаць пра гэта. Мы выказваем падтрымку ўсім затраманым і іх родным і жадаем хутчэй вярнуцца на свабоду. Верым, што неўзабаве гэты цемны час скончыцца і ў Беларусь вернецца сонца!













