А ў нас яшчэ засталіся карткі заўзятара! Да яшчэ і па якім цудоўным кошце! 🔥
З сённяшняга дня на «Вароты Мінска» і «Чырвоны касцёл» дзейнічае зніжка 50%. Хутчэй замаўляй прыгожы і карысны атрыбут сапраўднага заўзятара ад любімай каманды ❤️
Выбірай адну з картак заўзятара і пачні вандроўку па Мінску разам з «Крумкачамі»!
❗️Картка заўзятара «Вароты Мінска» - для тых, хто робіць першыя крокі ў гэтым падарожжы.
Вароты ў Мінск уражваюць тых, хто прыязджае ў сталіцу, а таксама стаяць на варце нашага горада. Картка заўзятара зробіць усё, каб узрадаваць свайго ўладальніка – яркія гульні, добрыя і верныя людзі побач, шумлівая атмасфера. Картка правядзе цябе ў беларускі футбол, пазнаёміць з неверагоднай і самабытнай другой лігай.
Картка заўзятара «Вароты Мінска» дае магчымасць:
- наведваць усе дамашнія матчы «Крумкачоў» (другая ліга)
❗️Картка заўзятара «Чырвоны касцёл» - для тых, хто хоча падтрымаць любімы клуб.
Чырвоны касцёл - адзін з самых прыгожых будынкаў Мінску. Створаны з любоўю, як і наш клуб, ён гатовы ахінуць вас сваёй пяшчотай і можа абараніць калі трэба. Калі вы гэтак жа, як і мы натхняецеся моцнымі месцамі нашага горада, для вас мы падрыхтавалі гэтую картку, дзякуючы якой вы можаце прайсці на ўсе дамашнія матчы, а таксама мы паклапаціліся пра вас і хочам абараніць ад вятроў, таму калі вы набываеце менавіта гэты абанемент, з ім ідзе наш прыгожы сезонны шалік.
Картка заўзятара «Чырвоны касцёл» дае магчымасць:
- наведваць усе дамашнія матчы «Крумкачоў» (другая ліга, кубак Беларусі, кубак Мінска)
- атрымаць сезонны шалік каманды адным з першых
- зніжка ў фаншопе клуба 5%
Падтрымай любімую каманду ў другім коле і гульнях плэй-оф!














