А ў нас яшчэ засталіся карткі заўзятара! Да яшчэ і па якім цудоўным кошце! 🔥
З сённяшняга дня на «Вароты Мінска» і «Чырвоны касцёл» дзейнічае зніжка - кошт картак усяго 10 рублёў. Падыходзь да намёта з атрыбутыкай на матчы і замаўляй прыгожы і карысны атрыбут сапраўднага заўзятара ад любімай каманды ❤️
Выбірай адну з картак заўзятара і пачні вандроўку па Мінску разам з «Крумкачамі»!
❗️Картка заўзятара «Вароты Мінска» - для тых, хто робіць першыя крокі ў гэтым падарожжы.
Вароты ў Мінск уражваюць тых, хто прыязджае ў сталіцу, а таксама стаяць на варце нашага горада. Картка заўзятара зробіць усё, каб узрадаваць свайго ўладальніка – яркія гульні, добрыя і верныя людзі побач, шумлівая атмасфера. Картка правядзе цябе ў беларускі футбол, пазнаёміць з неверагоднай і самабытнай другой лігай.
Картка заўзятара «Вароты Мінска» дае магчымасць:
- наведваць усе дамашнія матчы «Крумкачоў» (другая ліга)
❗️Картка заўзятара «Чырвоны касцёл» - для тых, хто хоча падтрымаць любімы клуб.
Картка заўзятара «Чырвоны касцёл» дае магчымасць:
- наведваць усе дамашнія матчы «Крумкачоў» (другая ліга)
Падтрымай любімую каманду на апошнім дамашнім матчы і чакай гульні плэй-офф!














