На картках заўзятараў, як і на форму, мы памясцілі выцінанку. Гэты элемент адлюстроўвае Беларусь і беларускі лад жыцця: прыроду, гісторыю, міфалогію, звычаі і шмат іншага.
Набыць абанементы можна ў дзень матча ў намёце з атрыбутыкай. А калі вы хочаце зрабіць гэта раней, можна звязацца з нашым дырэктарам Алегам Давідовічам па нумары +375 29 618 0980, ці ў Telegram.
Знаёмімся з коштамі і функцыяналам абанементаў:
СТАНДАРТНЫ
Кошт: 70 рублёў.
- Наведванне ўсіх дамашніх матчаў клуба;
- Зніжка на дадатковыя квіткі (вырашыце запрасіць на матч сяброў — зможаце набыць два дадатковыя квіткі па цане аднаго);
- Пашпарт заўзятара (атрымлівайце падарункі за наведванне матчаў);
- Зніжка ў фан-шопе 5%;
- Удзел у конкурсах выключна для ўладальнікаў абанементаў з унікальнымі прызамі;
- Падарункі за кантэнт (выкладвайце ў сацсеткі відэа, як заўзееце за «Крумкачы», і атрымлівайце падарункі за кожныя 100 тысяч праглядаў вашага відэа ці фота).
САЦЫЯЛЬНЫ
Для каго: дзеці 16-18 гадоў, студэнты, пенсіянеры, ветэраны ВАВ, інваліды I і II груп, ліквідатары ЧАЭС.
Кошт: 50 рублёў
- Напаўненне такое ж, як і ў стандартнага абанемента.
ПАЛЕПШАНЫ
Кошт: 150 рублёў.
Напаўненне, як у стандартнага абанемента, а таксама:
- Зніжка ў фан-шопе 10%;
- Віншаванне з днём народзінаў і яшчэ аднім святам (на выбар) ад гульцоў і трэнераў клуба;
- Скрынка заўзятара (шалік);
- Дастаўка абанемента гульцом, трэнерам ці дырэктарам клуба да атрымальніка.
VIP
Кошт: 800 рублёў.
Напаўненне, як у палепшанага абанемента, а таксама:
- Зніжка ў фан-шопе 25%;
- Скрынка заўзятара (шалік+майка);
- Удзел у 3 трэніроўках каманды;
- Наведванне аднаго каманднага мерапрыемства (цімбілдынг, закрыццё сезона і інш.).
- 1 бясплатная паездка ў аўтобусе разам з камандай на выязны матч;
- Удзел у стварэнні плэй-ліста, які будзе граць на стадыёне.
ВІРТУАЛЬНЫ
Для каго: для тых, хто фізічна не можа прысутнічаць на нашых матчах.
Кошт: 50 рублёў.
- Адзначым, што абанемент не дазваляе бясплатна наведваць хатнія матчы.
- Бясплатныя квіткі на працягу сезона — 7 штук.
- Зніжка ў фан-шопе 5% + бясплатная дастаўка па Беларусі.
- Удзел у конкурсах выключна для ўладальнікаў абанементаў з унікальнымі прызамі;
- Падарункі за кантэнт (выкладвайце ў сацсеткі відэа, як заўзееце за «Крумкачы», і атрымлівайце падарункі за кожныя 100 тысяч праглядаў вашага відэа ці фота).
- Віншаванне з днём народзінаў і яшчэ аднім святам (на выбар) ад гульцоў і трэнераў клуба;
- Digital-пашпарт заўзятара (атрымлівайце падарункі за прагляды нашых трансляцый).