Новости

Лявон Вольскі заспявае перад гульнёй «Крумкачы» — «Дынама-Мінск»

Лявон Вольскі зноў заспявае перад заўзятарамі «Крумкачоў».

Знакаміты беларускі музыка Лявон Вольскі выступіць перад матчам 14 тура «Беларусбанк. Вышэйшая ліга» паміж «Крумкачамі» ды «Дынама-Мінск». Гульня адбудзецца ў суботу 24 чэрвеня і пачнецца ў 17:00 на стадыёне па вуліцы Маякоўскага 127/3.

Перад пачаткам футбольнага сезона спадар Вольскі ўжо спяваў разам з «Крумкачамі» на сустрэчы каманды і заўзятараў.

Выступ музыкі ў фан-зоне плануецца ў 16:30. Спявайце добрыя песні ды прыходзьце падтрымаць «Крумкачы» на важнай гульні! Квіткі анлайн набывайце па спасылцы.

Фота: Юля Рай.

Контакты

 

Подписывайся на нас

 

Copyright©
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан hi-tag.com