Дамашні камплект у гэтым годзе змяніўся з чорнага на бардовы, а гасцявы па традыцыі застаецца белым.
На форме прысутнічаюць элементы, якія ў многіх асацыююцца з нашым клубам: беларускі арнамент і пёры крумкачоў.
Таксама на футболкі вярнуліся каўняры, якія ўжо былі ў нашых камплектах у 2015 і 2024 гадах.


















