Адкуль родам?
Родам з горада Добруш.
Кім марыў стаць у дзяцінстве?
Марыў стаць футбалістам з самага дзяцінства.
Як прыйшоў у футбол?
Бацька запісаў у секцыю.
Любімы футбаліст дзяцінства?
Заўсёды назіраў за гульнёй Левандоўскага.
Любімы футбольны клуб?
З самага дзяцінства за «Барселону».
3 лепшыя фільмы ад Пятра Згурскага
«Наркоз», «Ford супраць Ferrari», «Джокер».
Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?
На моры з сям'ёй.
Хто твой галоўны заўзятар?
Мае блізкія.
Наколькі ты патрабавальны да сябе?
Калі чагосьці хочаш дасягнуць, трэба быць максімальна патрабавальным да сябе самога. Гэтага прынцыпу я і стараюся прытрымлівацца.
Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?
3 гады, праведзеныя ў акадэміі «РДВАР» у Мінску. Незабыўны час.
Калі ўпершыню пачуў пра «Крумкачоў»?
Пра каманду пачуў, калі вы выступалі ў Вышэйшай лізе. З таго моманту і пачаў назіраць за камандай.
Як з'явіўся варыянт арэнды ў нашым клубе?
Запрасілі на прагляд, не раздумваючы адразу паехаў.
Чаму цябе так прывабіла гэтая прапанова?
У камандзе падабраны моцны калектыў, лічу, што тут можна паказаць добрыя вынікі: як камандныя, так і індывідуальныя.
Нумар выбраў? Калі так, то чаму менавіта гэты?
Так, 81. Проста неяк даспадобы прыйшоўся гэты нумар.
Якую мэту паставіў на наступны сезон?
Дапамагчы камандзе з пастаўленымі задачамі.
Пра што марыш?
Гуляць у Еўропе.
Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?
Хачу сказаць, што кожная гульня будзе як апошняя! Прыходзьце і падтрымлівайце нас!