Жизнь команды

Анкета «Крумкача» — Віталь Ліхцін

Адкуль родам?

Пасёлак Акцябрскі, Смалявіцкі раён

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Бацькі сказалі, што прэзідэнтам ?

Як прыйшоў у футбол?

З сябрам, за кампанію

Любімы футбаліст дзяцінства?

Такога няма, шмат футбалістаў ёсць, якія гуляюць на маёй пазіцыі

Любімы футбольны клуб?

«Мілан»

Якую музыку слухаеш?

Усё, што спадабаецца

3 лепшых фільма ад Віталя Ліхціна:

Падабаецца глядзець лёгкія камедыйныя фільмы, топ 3 не назаву, але там дзе здымаюцца Эдзі Мэрфі і Уіл Сміт заўсёды гляджу з задавальненнем

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

Час, праведзены з сям'ёй

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Яркіх успамінаў шмат. Але спадзяюся, што самае яркае яшчэ наперадзе!

Хто твой галоўны заўзятар?

Сям'я, мае бацькі, бацькі жонкі і сябры

Калі ўпершыню пачуў аб Крумкачах?

Пачаў сачыць з моманту, калі ў клубе пачаў гуляць мой сябар Павел Чыкіда, а далей каманда заўсёды была на ўвазе і на слыху

Чаму вырашыў перайсці да нас?

Збіраецца добры калектыў, шмат вопытных футбалістаў, якія здольныя вырашаць самыя высокія задачы

Па якім прынцыпе выбіраў нумар?

Мне падабаюцца нумары 8 або 18, але ў апошнія гады гуляю менавіта пад 18

Чым Крумкачы адрозніваюцца ад іншых клубаў?

Думаю, сваёй медыйнасцю, гэта клуб, пра які чулі або ведаюць нават людзі, далёкія ад футбола

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Дапамагаць дамагацца станоўчых вынікаў, калектыву і клубу, расці як футбаліст і чалавек

Аб чым марыш?

Згуляць за «Мілан»

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Паважаныя заўзятары, прыходзьце, калі ласка, і будзьце разам з камандай. Нам патрэбна Ваша падтрымка, будзем рады бачыць кожнага!

Последнее из Twitter

@I_n_n_a_L А каньяк з Важніка, мы гэта дакладна ведаем. Не трэба перакладаць гэта на СММшчыка 😁
@I_n_n_a_L Здаецца, кагосьці яны не пусцяць у аўтобус https://t.co/BB8PvYTZwi
@I_n_n_a_L Давайце мы пераможам, але можа без каньяку? Печань у галёркі таксама адна 😉
@AutumnRainBird1 Дзякуй за падтрымку! 😌
Казаць нічога тут не будзем https://t.co/Trk6S4Gna5

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com

Коммерческий директор

Юрий Турейко
+375 (29) 666-60-43
yt@krumkachy.com

Менеджер по развитию

Инна Лось
+375 (29) 817-82-10
il@krumkachy.com

Пресс-секретарь

Сергей Азаркевич 
+375 (29) 278-38-81  
sa@krumkachy.com

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак 
+375 (29) 114-19-77

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by