Штогод 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Матч 4 тура з «Ураджайнай» НФК «Крумкачы» прысвяцілі менавіта гэтаму святу.
Хлопцы з нашай каманды 2012-13 гг., а таксама нашы юныя заўзятары паспрабавалі сябе ў новых ролях. Міраслава стала дыктаркай, Марат і Марк - каментатарамі, Малік і Цімоха паспрабалі сябе ў намёце з атрыбутыкай, Яніна і Мірон правяралі на ўваходзе квіткі, а Марк з Мікітам правялі сапраўдную перадматчавую разагрэўку каманды!
Адзіная дзяўчынка ў дзіцячай камандзе «Крумкачы» Яніна сімвалічным стрэлам пачала гульню, якая ў выніку стала пераможнай для нашай каманды.
Дыктарка Міраслава распавяла пра свае уражанні:
«Больш за ўсё мне спадабалася абвяшчаць галы, асабліва ў браму суперніка. Хвалявалася, таму што я ўпершыню была дыктаркай. І мой голас чуў увесь стадыён. Самым складаным было абвяшчаць доўгія тэксты, асабліва калі ў іх прысутнічалі незнаёмыя складаначытальныя прозвішчы. Самым смешным быў тэкст пра мокрых носікаў».
Каментатар Марк таксама быў задаволены сваёй роллю на матчы:
«Мне очень понравилось комментировать такой прекрасный матч. Конечно, я сильно волновался, но вроде не опозорился. Ничего сложного мне не показалось, но я боялся совершить ошибку. И мне совсем было не смешно, так как я чувствовал, что надо вести себя посерьёзнее. А так, матч и комментаторство мне понравились».
Сумесна з нашымі сябрамі з «Замарожана-ўпрыгожана» мы падрыхтавалі салодкія пачастункі для ўсіх дзяцей на матчы. І ў перапынку наша валанцёрка Каця разам з гульцом клуба Канстанцінам Куімавым частавалі ўсіх жадаючых вафельнымі ражкамі з ванільным пламбірам.
Віншуем з днём абароны дзяцей! Хочацца пажадаць, каб кожнае дзіця было здаровым і аточанае клопатам бацькоў. Няхай неба над галавой заўсёды будзе мірным, а кожны новы дзень - добрым і цікавым. А бацькам пажадаем цярпення, дабрыні і пяшчоты. Не забывайце, што менавіта вы ў адказе за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства дзетак!
Прэсс-служба НФК «Крумкачы»