Напярэдадні матчу с "Белшынай" у 5-м туры першай лігі нападнік Аляксандр Яцкевіч даў інтерв'ю клубнай прэс-службе.
— Чаму матч супраць "Баранавічаў" атрымаўся такім складаным?
— У першай лізе ўвогуля няма слабых супернікаў. Плюс усе яны рыхтуюцца да матчу з намі як да апошняй бойкі. Усе ж ведаюць, што тут і камеры, і відэа, і павышаная ўвага. Усе імкнуцца паказаць. Да таго ж, мы часцей гуляем у пазіцыйнай атацы, гэта аўтаматычна патрабуе больш раскрывацца, што часта прыводзіла да вострых контратак з боку "Баранавічаў". Ну і памылкі рабілі — адсюль і тры прапушчаных гола. З іншаго боку яны далі нам нагода паразважаць над сваёй гульнёй, а таксама сігнал, што трэба мабілізавацца і дзейнічаць больш сабрана.
— Калі лік стаў 2:2, не ўсе адразу зразумелі, што вызначыўся менавіта ты…
— Так, мяч ляцеў мне ў галаву, я крыху падправіў яго, ён паляцеў трохі вышэй і ад папярэчыны заляцеў. Мертвы стрэл, небяручыся. Ха, калі б не трапіў галавой, я б і радавацца не пабёг бы так. Але ж, зразумела, працэнтаў на восемдзесят гэты гол зрабіў Міша Калядка, у якога атрымаўся цудоўны стрэл.
— Наперадзе гульня з "Белшынай". Як настрой, якія думкі?
— Будзе няпроста. Магу толькі сказаць, што будзем старацца як мага лепш, абыякавасці на полі дакладна ня будзе. Таксама разлічваем на падтрымку нашых заўзятараў.
— У каманды трэцяя гульня за тыдзень. Хапае сіл?
— Так, у нас было добрае міжсезонне, доўгае. Але гэта добра. Выйшлі раней, пазнаёміліся з новымі хлопцамі. Гэта лепш, чым дома сядзець і сваімі справамі займацца. Усё добра. А гульні — мне наадварот падабаецца, калі яны так часта. Тым больш у нас шмат футбалістаў, патрэбна нейкая ратацыя. А зараз яшчэ тры дамашнія матчы, са сваімі заўзятарамі. Нікуды ездзіць ня трэба, так лягчэй.
— Ты правёў адзін сезон у "Белшыне". Якія ўспаміны, асацыяцыі?
— Шэсць гадоў ужо прайшло. Усе нармальна там было, занялі чацвёртае месца ў вышэйшай лізе. А потым прыйшлі тыя самыя "інвестары" — і незразумела, што будзе далей. Ніякай канкрэтыкі не было. Таму калі прыйшла прапанова перайсці ў "Слуцк", не разважаў доўга і пайшоў туды. А з Бабруйскам звязаны толькі прыемныя ўспаміны — добры трэнер Аляксандр Сяднёў, прыемная атмасфера. Жылі ў гатэлі побач са стадыёнам. Усе побач. Мне ўсё падабалася.
— Дакладна каманда разлічвае на добрую падтрымку заўзятараў.
— Зразумела ж! Усіх будзем рады вітаць на стадыёне. Тым больш, вы ж бачыце, што падчас матчаў ёсць моманты, у якіх на жылах прыходзіцца выцягваць гульню. Таму падтрымка неабходна. Магчыма гэта часам і не відаць, але ўнутры на полі мы адчуваем гэты зарад энергіі. Ён вельмі дапамагае. Таму запрашаем усіх на нашы матчы, прыходзьце самі і далучайце сяброў і сваякоў. Як гаварыцца, разам зможам перамагчы!














