Жизнь команды

Анкета "Крумкача" — Аляксей Калтыгiн

Адкуль родам?

Мінск

Кім марыў стаць у дзяцінстве? 

У дзяцінстве вельмі любіў музычную групу "Любэ". У іх шмат песень на тэматыку Радзімы, а тым узросце хацеў стаць салдатам, каб абараняць яе ад ворагаў. Але ў выніку стаў брамнікам і абараняю каманду ад прапушчаных мячоў. Так што тут можна правесці нейкую паралель :)

Як прыйшоў у футбол?

У футбол прыйшоў у 9 гадоў. Да гэтага займаўся шмат чым іншым (музыка, дзюдо, гімнастыка, айкідо), што і заклала ўва мне пэўную базу. Па маёй просьбе мама знайшла секцыю па футболе. Спачатку паспрабавалі ў ФК "Мінск", але там не прайшоў па нейкіх параметрах. У выніку знайшлі секцыю па футболе ў СДЮШАР "Трактар". Там нас трэніраваў Ігар Вікенцевіч Кендыш.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Уэйн Руні 

Любімы футбольны клуб?

"Манчэстар Юнайтэд"

Якую музыку слухаеш?

У плане музыкі, я не магу адказаць адназначна, таму што падабаюцца вельмі розныя жанры: ад класікі да панк року. Але, калі выбіраць з музычных гуртоў, дык гэта напэўна: "Ляпис Трубецкой", "Кино", Макс Корж, Scorpions і Queen.

Тры лепшых фільма ад Аляксея Калтыгіна:

"Інтэрстэлар"

"Пачатак"

"Іван Васільевіч мяняе прафесію"

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

Люблю розныя віды спорту (тэніс, сквош, баскетбол), шмат чытаю, у вольны час люблю гуляць на піяніна і гітары, таксама, адной з разнавіднасцяў адпачынку ад фізічных нагрузак для мяне з'яўляецца вучоба. Зараз я вучуся на пятым курсе эканамічнага факультэта БДУ.

Хто твой галоўны заўзятар?

Мая сям'я і блізкія сябры – гэта тыя людзі, дзякуючы якім у мяне заўсёды ёсць матывацыя рухацца далей і ўдасканальвацца. Менавіта яны падтрымліваюць мяне ў цяжкія хвіліны, нягледзячы ні на што.

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Спадзяюся, што самыя яркія эмоцыі яшчэ наперадзе.

Як апынуўся ў АЛФ, а потым вярнуўся ў прафесійны футбол?

АЛФ для мяне заўсёды была сховішчам і магчымасцю для развіцця, нягледзячы на тое, гуляў я ў сваім асноўным клубе ці не гуляў. Там мяне заўсёды чакалі, а дакладней чакаў, мой аматарскі клуб "Трактар", разам з якім я два разы станавіўся чэмпіёнам вышэйшай лігі АЛФ.

У апошнім сезоне ты згуляў усяго ў дзвюх. гульнях. Чаму так атрымалася?

У "Спутніку" склалася так, што асноўным брамнікам быў Уладзімір Пяцігорац, і на працягу сезона ён паказваў добрую гульню, асабліва не даючы шанцаў іншым брамнікам. Магчыма, я б адыграў больш, калі б не ўспышка каронавіруса перад другой гульнёй з вамі, якая зачапіла і мяне. 

Калі ўпершыню пачуў пра "Крумкачоў"?

Першы раз пачуў пра "Крумкачы", калі яны зрабілі супер рывок ад другой лігі да вышэйшай.

Чаму вырашыў перайсці да нас?

У гэтай камандзе сабраны сапраўдныя прафесіяналы і, вядома, у такіх умовах ты становішся мацней з кожным днём, з кожнай праведзенай трэніроўкай. Само сабой, мне блізкая ідэя клуба "супраць гвалту", бо гэта сітуацыя закранула і маю сям'ю. Мой старэйшы брат знаходзіцца пад следствам на Валадарскага ўжо амаль паўгады, хоць толкам яго ні ў чым абвінаваціць не могуць.

Чым "Крумкачы" адрозніваюцца ад іншых клубаў?

"Крумкачы" маюць незвычайную аўру, а узаемадзеянне заўзятараў і гульцоў – гэта тое, ад чаго сапраўды захоплівае дух.

Якую мэту паставіў на сезон?

Мэта адна – стаць першымі.

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Як бы там не было, толькі калі Мы будзем трымацца разам, Мы даможамся выніку. Верым! Можам! Пераможам!

 

 

Последнее из Twitter

@I_n_n_a_L А каньяк з Важніка, мы гэта дакладна ведаем. Не трэба перакладаць гэта на СММшчыка 😁
@I_n_n_a_L Здаецца, кагосьці яны не пусцяць у аўтобус https://t.co/BB8PvYTZwi
@I_n_n_a_L Давайце мы пераможам, але можа без каньяку? Печань у галёркі таксама адна 😉
@AutumnRainBird1 Дзякуй за падтрымку! 😌
Казаць нічога тут не будзем https://t.co/Trk6S4Gna5

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@krumkachy.com

Коммерческий директор

Юрий Турейко
+375 (29) 666-60-43
yt@krumkachy.com

Менеджер по развитию

Инна Лось
+375 (29) 817-82-10
il@krumkachy.com

Пресс-секретарь

Сергей Азаркевич 
+375 (29) 278-38-81  
sa@krumkachy.com

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак 
+375 (29) 114-19-77

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by